Русская версия   English version   Deutsche version   La versione italiana   Карта сайта

Из опыта работы Каптюг Т.А., учителя бел. языка и литературы

 
Капцюг Таццяна Аляксееўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры

«Сістэма работы над словам на ўроках беларускай мовы і літаратуры»

Дапаможнік для педагогаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі

Раскрываецца змест работы над словам на ўроках беларускай мовы і літаратуры. За аснову ўзяты словы з невядомай вучням семантыкай, якія сустракаюцца ў практыкаваннях, літаратурных творах вучэбных дапаможнікаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»(5-7 класы агульнаадукацыйных школ; 6-8 класы спецыяльных агульнаадукацыйных школ для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення). Невядомая вучням лексіка сістэматызавана ў слоўнікавыя пералікі.

Дапаможнік адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, настаўнікам-дэфектолагам спецыяльных агульнаадукацыйных школ для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні і настаўнікам агульнаадукацыйных школ, якія працуюць у класах інтэграванага навучання.

   


Патрыятычнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры праз выкарыстанне міжпрадметных сувязей

Адным з галоўных напрамкаў у рабоце настаўніка беларускай мовы і літаратуры з’яўляецца фарміраванне асобы вучня, выхаванне яго сапраўдным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, з развітым, высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, здольным успрымаць і захоўваць нацыянальныя каштоўнасці і традыцыі беларускага народа. І тэма Вялікай Айчыннай вайны мае вялікае значэнне ў выхаванні патрыятызму навучэнцаў. Як пісаў наш вядомы беларускі пісьменнік

У. Караткевіч: «Любоў да Радзімы абуджае перш за ўсё гісторыя».

У гэтым годзе мы адзначаем слаўную дату– 70-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта вельмі яркая і значная падзея у жыцці нашага народа, краіны. На жаль, цяперашняе пакаленне моладзі вельмі мала ведае аб вайне, а з кожным годам трагічныя падзеі адыходзяць усё далей і далей. У адной з мінскіх школ старшакласнікам было зададзена пытанне аб даце пачатку вайны. Толькі 25 % вучняў далі правільны адказ. Пагэтаму задача ўсіх педагогаў школы – даць вучням неабходныя звесткі аб гэтай гістарычнай падзеі, абудзіць пачуццё павагі і ўшанавання да тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з фашызмам, прымусіць задумацца над веліччу подзвігу беларускага народа ў гэтай вайне, над тым, якой вялікай цаной была здабыта перамога, колькі гора і болю прынесла вайна.

Праграма па беларускай літаратуры прадугледжвае вывучэнне твораў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Іх не так многа, але гэта цудоўныя ўзоры слова высокай мастацкай вартасці і гучання.

У 6 класе мы вывучаем апавяданне М. Лынькова «Васількі», верш

Р. Барадуліна «Бацьку»;

у 7 класе – вершы А. Пысіна «Проня», М. Сурначова «У стоптаным жыце», А. Вярцінскага «Два полі», апавяданне В. Адамчыка «Салодкія яблыкі»;

у 8 класе – апавяданне В. Быкава «Незагойная рана», паэтычныя творы

П. Панчанкі «Іх вечныя агні» , В. Зуёнка «З вайны сустрэлі мацяркі сыноў»,

А. Вярцінскага «Рэквіем па кожным чацвёрты», С. Законнікава «Хатынь»;

У 9 класе – аповесць В. Быкава «Жураўліны крык».

Вучэбнай праграмай прадугледжана вывучэнне літаратуры ў суаднесенасці з іншымі відамі мастацтва: музыкай, жывапісам, тэатрам, кіно. Гэта садзейнічае больш поўнаму асэнсаванню і засваенню матэрыялу і больш глыбокаму эстэтычнаму ўздзеянню на школьнікаў.

Перад вывучэннем тэмы заўсёды раблю экскурс у гісторыю. Неабходна даць вучням хаця б мінімальныя звесткі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, каб яны ў поўнай меры змаглі ацаніць і глыбіню матэрыяльных  страт і духоўных пакут, і веліч подзвігу народа. Сухія звесткі аб тым, што ў вайне загінуў кожны чацвёрты беларус (а цяпер гісторыкі лічаць, што кожна трэці), знішчана 4885 і спалена 627 вёсак, разбурана 209 гарадоў і 9200 вёсак, дапамагаюць вучням адчуць, якім вялікім горам стала вайна для нашай краіны і для кожнай беларускай сям’і. Абавязкова звяртаюся да асабістага вопыту дзяцей, прашу расказаць або даведацца ў бацькоў, як закранула вайна іх сваякоў, якія страты панесла іх сям’я падчас вайны.

Каб паказаць, якой усеагульнай была барацьба супраць ворага, знаёмлю з наступнымі гістарычнымі фактамі і лічбамі: супраць ворага змагалася 374 000 партызан, існавала 2515 партызанскіх атрадаў, 462 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, з іх 87 з’яўляліся партызанамі, а трое - М.Казей, В.Коцік, Л.Голікаў – піянерамі-героямі. Пасля знаёмства з падобнымі фактамі ў вучняў узнікаюць шматлікія ўражанні, адчуванне таго, што ўдзел нашай краіны ў вайне – гэта яркая, незабыўная гераічная старонка нацыянальнай гісторыі.

У пачатку вывучэння тэмы вучні абавязкова глядзяць відэаролік «Брэсцкая крэпасць». Гэта дазваляе «ўвайсці» ў тэму, на свае вочы пабачыць манументы знакамітага бастыёна, праслухаць аповед экскурсавода, убачыць словы, напісаныя на сцяне: «Паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма!». Вучні глыбей адчуваюць гераізм абаронцаў, якія амаль месяц змагаліся ў казематах, калі ўжо амаль уся Беларусь была занята фашыстамі.

Для стварэння адпаведнай атмасферы на ўроку выкарыстоўваю грамзапісы музычных твораў( музыку з к/ф «Сямнаццаць імгненняў вясны», песню на словы Р. Гамзатава «Жураўлі» і інш.), відэакліпы вядомых песень аб вайне («Песні аб салдаце», «Балады аб маці»). Музыка стварае светла-журботны настрой, абуджае пачуцці дзяцей, дапамагае ўнутрана настроіцца на ўспрыняцце матэрыялу, дакрануцца душой да тых трагічных падзей.

Аналізуючы з вучнямі літаратурны твор, засяроджваю  ўвагу на мастацкіх вобразна-выяўленчых сродках (эпітэтах, метафарах), вучу знаходзіць іх у тэксце, тлумачыць  ролю  ў раскрыцці ідэйнага зместу верша.

Дзецям з цяжкімі парушэннямі маўлення няпроста пісаць сачыненні-разважанні, ствараць уласныя выказванні на прапанаваныя тэмы. Аднак невялікія формы творчых работ: вершы-сінквейны, вершы-дыяманты, міні-сачыненні, – яны здольныя стварыць. Вось, напрыклад, вывучаючы вершы А. Пысіна «Проня» і М. Сурначова «У стоптаным жыце», вучні 7 класа склалі наступныя вершы-сінквейны:

Проня Салдат

Мужная, чыстая смелы, адважны

Узрывалі, муцілі, бамбілі. Змагаўся, ваяваў,загінуў.

Яна не скарылася ворагу . «Ляжыць ён, як віцязь, у стоптаным жыце.»

Радзіма Герой.

Да верша А. Вярцінскага «Два полі» - верш-дыяманту:

Поле дзяцінства.

Ціхае, чыстае.

Радаваўся, бегаў, гуляў.

Шчасце, радасць – гора, страх.

Узрываюць, гінуць, ваююць.

Крывавае, чорнае.

Поле вайны.

Вялікую ролю ў глыбокім засваенні тэмы, раскрыцці творчага патэнцыялу вучняў маевыяўленчае мастацтва. Для развіцця вобразнага ўяўлення, павышэння матывацыі і развіцця пазнавальнай актыўнасці дзяцей часта выкарыстоўваю на ўроках прыём славеснага малявання:  прашу словамі намаляваць малюнак, партрэт героя, ілюстрацыю да эпізода твора. У якасці дамашняй работы (па жаданні) вучні атрымоўваюць заданне намаляваць ілюстрацыю ўжо фарбамі, алоўкамі, фламастарамі. На думку Л. Г. Выгоцкага, малюнак з’яўляецца графічным апавяданнем дзіцяці: «Пакуль дзіця малюе, яно думае аб прадмеце выяўлення так, як бы аб ім расказвала». Адсюль важная выснова: тэкст ствараецца вучнем яшчэ ў працэсе малявання, што станоўча ўплывае на выказванне ва ўнутранай гаворцы, а гэта якраз садзейнічае развіццю маўлення нашых навучэнцаў. Графічная мова ў некаторых адносінах больш даступная дзецям, чым мова слоў: дзіця (на час свайго развіцця) больш жывапісец і графік, чым пісьменнік. Такім чынам, выяўленчае мастацтва як бы аказвае падтрымку мастацтву слова.

На ўроках, прысвечаных тэме вайны, таксама выкарыстоўваю прыём ілюстравання і абароны свайго малюнка. Так, напрыклад, вывучэнне твораў аб вайне знайшло адлюстраванне ў разнастайных малюнках вучняў, у якіх з дапамогай фарбаў дзеці пастараліся выказаць сваё бачанне вайны. Акрамя ілюстрацый, прапаноўваю вучням стварыць праекты помнікаў загінуўшым героям, малюнкі-сімвалы, плакаты ў абарону міру. Дзеці прадставілі праекты помнікаў у выглядзе каскі, фігуры воіна, зоркі на пастаменце, звона, вянка і інш.; плакаты ў абарону міру - зямны шар у выглядзе галавы дзяўчынкі з коскамі, голуб з галінкай у дзюбе, зямны шар у руках і інш. Усе творчыя ілюстрацыі дзяцей афармляюцца ў альбом, які кожны год папаўняецца новымі работамі.

Значны ўплыў на фарміраванне грамадзянскіх патрыятычных пачуццяў мае кіно. Дзецям і падлеткам вельмі цікава паглядзець фільм пасля таго, як яны прачыталі твор, параўнаць сваё ўспрыманне з творчай канцэпцыяй стваральніка. Пасля вывучэння аповесці В. Быкава «Жураўліны крык» вялікае ўражанне на іх аказвае прагляд фільма па гэтым творы «Доўгія вёрсты вайны», а на ўроку пазакласнага чытання - фільма па аповесці

В. Быкава «Альпійская балада».

Такім чынам, вывучэнне тэмы вайны на ўроках беларускай літаратуры ў цеснай сувязі з іншымі відамі мастацтва дазваляе фарміраваць патрыятычныя пачуцці вучняў, выхоўваць іх сапраўднымі грамадзянамі Беларусі, паважаць мінулае свайго народа і памятаць яго.

Вялікае значэнне для патрытычнага выхавання нашых навучэнцаў маюць паходы выхаднога дня і паходы па месцах баявых дзеянняў. У час канікул і ў выхадныя дні група старшакласнікаў на чале з выхавальнікам Вірэлісам І. Я. неаднаразова пабывала ў тых мясцінах, дзе знаходзяцца помнікі загінуўшым героям вайны нашага раёна, ахвярам яе: на магіле партызанкі Ляднік З.К., на мемарыяле “Памяці былых вёсак”, на магіле загінуўшага у ваколіцах горада лётчыка, партызан Вілейшчыны і інш. Акрамя таго, што вучні больш даведваюцца аб ўдзельніках і героях вайны нашай Вілейшчыны, яны прымаюць удзел ва ўпарадкаванні гэтых пахаванняў, рэальнай справай ушаноўваюць памяць аб загінуўшых. А гэта вельмі важна.

Вялікая Айчынная вайна адыходзіць з кожным годам у далёкае мінулае. Ужо засталося мала сведкаў гэтай страшнай падзеі: толькі тыя ветэраны , якія 18-гадовымі надзелі гімнасцёркі. Але мы не павінны забываць урокаў гэтай вайны. Наша задача – данесці гэтыя ўрокі да маладога пакалення. Гэта патрэбна для таго, каб не вырасла пакаленне манкуртаў, якое забывае свае карані і збэшчвае самае святое для народа. Але сама галоўнае – на нашай зямлі, такой спакутаванай і знявечанай, павінен быць мір.   Памятаць аб вайне - значыць захаваць мір назаўсёды і для сябе, і для будучых пакаленняў. Ну, а самым галоўным вынікам нашай работы, я лічу, будзе тое, калі ў нашых вучняў з’явіцца ўсвядомленае пачуццё гонару і павагі да тых, хто аддаў жыццё ў барацьбе з фашызмам, і яны не пройдуць міма помніка або магілы воіна, ускладуць кветкі, пастаяць, хвілінай маўчання ўшануюць загінулых, успомняць словы У. Караткевіча з верша «Бацьку»:

А шапку я заўжды здыму

Перад магілай невядомай.

   
   

   
   
 
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   



 


Зваротак як сродак маўленчага этыкету (*.doc)

Прэзентацыя да урока (*.pptx)

 


Статья, «Спецыяльная адукацыя», 2/2014.

«Развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення  на ўроках беларускай мовы і літаратуры праз выкарыстанне разнастайных прыёмаў» (*.docx)




Наши Новости
30.01.2019:

25 января 2019 года в Вилейской специальной общеобразовательной школе-интернате в рамках единого Дня безопасности дорожного движения прошла традиционная...

подробнее
09.01.2019:

В научно–методическом журнале «Народная асвета» №12/2018 размещена статья учителя биологии и химии Натальи Адамовны Перхурович

подробнее
28.12.2018:

Воспитанники вместе с педагогами оформили школу к Рождеству и Новому году.

Смотреть фотогалерею 

подробнее
28.12.2018:

28 декабря 2018 года в учреждении образования прошел проблемный семинар «Причины проблемного поведения у детей с особенностями психофизического развития»...

подробнее
28.12.2018:


В республиканских соревнованиях среди детей и подростков по хоккею «Золотая шайба» на призы Президента Республики Беларусь вилейские хоккеисты заняли...

подробнее