Русская версия   English version   Deutsche version   La versione italiana   Карта сайта

Новости » 

У рамках акцыi "Тыдзень роднай мовы" да нас у школу завiтаў паэт-пясняр Цанунiн Уладзiмiр Яфiмавiч. Ен паведаў дзецям аб сваiм жыццевым i творчым лесе, аб тых падзеях, якiя закранулi яго душу i знайшлі адлюстраванне ў вершах i песнях. Дзецi з задавальненнем слухалi вершы Уладзiмiра Яфiмавiча, яго меладычную гiтару i песнi на нашай роднай беларускай мове.
Вучні на працягу тыдня знаёміліся з выставамі ў школьнай бібліятэцы, малявалі віншавальныя паштоўкі, удзельнічалі ў літаратурных гасцёўнях, літаратурнай віктарыне “Жыццёвы і творчы шлях М. Танка”, знаёміліся з кнігамі подчас прэзентацыі “Скарбонка гістрычнай памяці”, чыталі вершы.