 |
Вирелис Игорь Янович,
воспитатель
|
23.04.2015
Вялікае значэнне для патрытычнага выхавання нашых навучэнцаў маюць паходы выхаднога дня і паходы па месцах баявых дзеянняў. У час канікул і ў выхадныя дні група старшакласнікаў на чале з выхавальнікам Вірэлісам І. Я. неаднаразова пабывалаў тых мясцінах, дзе знаходзяцца помнікі загінуўшым героям вайны нашага раёна, ахвярам яе: на магіле партызанкі Ляднік З.К., на мемарыяле «Памяці былых вёсак», на магіле загінуўшага у ваколіцах горада лётчыка, партызан Вілейшчыны і інш. Акрамя таго, што вучні больш даведваюцца аб ўдзельніках і героях вайны нашай Вілейшчыны, яны прымаюць удзел ва ўпарадкаванні гэтых пахаванняў, рэальнай справай ушаноўваюць памяць аб загінуўшых.